Мал. 21. Акно наладкі фатаграфій
- 1 - кнопка вяртання ў папярэдняе меню;
- 2 - паўзунок усталёўкі часу паказу аднаго кадра;
- 3 - кнопкі ўключэння эфекту пераходу паміж кадрамі;
- 4 - кнопкі налад адлюстравання фатаграфій.
З дапамогай выбару адной з кнопак 4 (мал. 21) можна абраць адзін з рэжымаў маштабавання малюнкаў:
- аўтамаштабаванне;
- падганянне па шырыні з захаваннем прапорцый і магчымым абразаннем па вертыкалі;
- падганянне па вышыні з захаваннем прапорцый і магчымым абразаннем па гарызанталі.
Пасля націску кнопкі 3 (мал. 21) кадры будуць мяняцца з эфектам пераходу.
Паўзунок 2 (мал. 21) задае час паказу кадра ў рэжыме слайд-шоў.