Мал. 18. Акно налады гуку
- 1 - кнопка вяртання ў папярэдняе меню;
- 2 - кнопкі пераключэння фіксаваных налад эквалайзера;
- 3 - кнопка ўключэння карыстацкай налады эквалайзера;
- 4 - кнопкі і паказальнік эквалайзера;
- 5 - поле рэгуляванняў балансу;
- 6 - кнопка ўключэння тонакампенсацыі.
Жаданы тэмбр гучання усталёўваецца кнопкамі фіксаваных налад 2 або кнопкамі эквалайзера 4 пасля ўключэння карыстацкай налады кнопкай 3 (мал. 18).
Поле рэгуляванняў балансу 5 (мал. 18) служыць для ўсталёўкі жаданага размеркавання гучнасці па салоне.