Мал. 16. Акно агульных налад
- 1 - кнопка вяртання ў папярэдняе меню;
- 2 - кнопка ўстаноўкі застаўкі экрана;
- 3 - кнопка ўсталёўкі завадскіх налад;
- 4 - індыкатар і кнопкі ўстаноўкі мовы;
- 5 - індыкатар і кнопкі ўстаноўкі даты;
- 6 - індыкатар і кнопкі ўстаноўкі гадзін.
Для ўстаноўкі застаўкі экрана трэба націснуць кнопку 2 (мал. 16). Застаўка адлюстроўваецца на экране, паказваючы час і дату, калі на працягу адной хвіліны карыстач не рабіў ніякіх дзеянняў з радыёпрымачом.